Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
У якіх формах работы па павышэнні этнапедагагічнай культуры Вы б хацелі прыняць удзел?
Всего 5 человек
Голосование
Якія адукацыйныя паслугі на платнай аснове вы хацелі бы атрымаць на базе ўстановы дашкольнай адукацыі?
Всего 6 человек

Раённы педагагічны праект

Дата: 7 января 2018 в 17:56, Обновлено 16 января 2018 в 20:12
Автор: Лукша Н. І.

Тэма: "Развіццё звязнага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту шляхам актыўнага выкарыстання метаду нагляднага мадэліравання ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі"

Мэта: Забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання сістэмы работы па  развіццю звязнага маўлення дзіцяці дашкольнага ўзросту праз актыўнае выкарыстанне метаду нагляднага мадэліравання ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі.

Задачы:

1. Прааналізаваць праграмны аб’ем і змест ведаў адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін, акрэсленых вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, адпаведна ўзроставым асаблівасцям выхаванцаў.

2. Вызначыць крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта: дыягнастычных матэрыялаў і механізмаў ажыццяўлення выніковасці функцыянавання пазначанай сістэмы.

3. Стварыць комплекс педагагічных умоў для развіцця звязнага маўлення і культуры маўленчых зносін сродкамі метаду нагляднага мадэліровання ў розных відах дзіцячай дзейнасці.

4. Распрацаваць прыкладнае планаванне работы па азнаямленню дзяцей дашкольнага ўзросту з творамі мастацкай літаратуры і фальклору згодна патрабаванняў  вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і ўзроставых асаблівасцей выхаванцаў, распрацаваць   мадэлі  па завучванні асобных вершаваных твораў.

5. Апрабіраваць змест наглядных мадэлей як дыдактычнага сродку навучання звязнаму маўленню дашкольнікаў у разнастайных відах дзіцячай дзейнасці.

7. Павысіць педагагічную культуру бацькоў шляхам уключэння іх у адукацыйны працэс  з мэтай развіцця звязнага маўлення дашкольніка праз выкарыстанне элементаў метаду нагляднага мадэліравання.

8. Абагульніць станоўчы вопыт работы па  развіцці звязнага маўлення дзіцяці дашкольнага ўзросту праз актыўнае  выкарыстанне метаду нагляднага мадэліравання ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі.

Тэрміны рэалізацыі: 2016-2019 гады

Удзельнікі педагагічнага праекта

Адказныя:

1. Лукша Наталля Іванаўна – загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Шашкоўскі дзіцячы сад”

2. Бізгень Людміла Васільеўна – выхавальнік дашкольнай адукацыі  першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Выканаўцы:

1. Бізгень Людміла Васільеўна – выхавальнік дашкольнай адукацыі першай  кваліфікацыйнай катэгорыі

2. Кутас Ганна Барысаўна - выхавальнік дашкольнай адукацыі   першай кваліфікацыйнай катэгорыі

3. Талстая Таццяна Анатольеўна – музычны кіраўнік

4. Калкоўская Наталля Уладзіміраўна - выхавальнік дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі

Умовы рэалізацыі адукацыйнага праекта:

-матэрыяльна – тэхнічнае забеспячэнне: матэрыяльна – тэхнічная база  ДУА “Шашкоўскі дзіцячы сад”:

аснашчанасць рэсурсных пакояў узроставых груп, кабінета настаўніка - дэфектолага (картатэкі дыдактычных гульняў і гульнявых практыкаванняў, наглядная прадукцыя, мнематабліцы і мнемасцяжынкі па азнаямленню дзяцей дашкольнага ўзросту з творамі мастацкай літаратуры і фальклору згодна патрабаванняў  вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, метадычны матэрыял для работы з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў (памяткі, буклеты, кансультацыі, папкі – перасоўкі, экспрэс - лісткі);

развіваючае асяроддзе узроставых груп - цэнтры актыўнасці (наглядныя мадэлі, мнематабліцы з мэтай стымулявання гульнявых і камунікатыўных сітуацый);

напаўняльнасць кніжных куткоў (мнемасцяжынкі і мнематабліцы да некаторых твораў мастацкай літаратуры і фальклору згодна тэматыкі тыдня, што дасць магчымасць дзецям самастойна ці з дапамогай аднагодкаў, выхавальніка ўзнаўляць тэкст твора)

кадравае забеспячэнне: загадчык установы дашкольнай адукацыі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, кіраўнік фізічнага выхавання, музычны кіраўнік, законныя прадстаўнікі выхаванцаў;

навукова – метадычнае забеспячэнне: нарматыўныя  прававыя, інструктыўна – метадычныя дакументы, навукова – метадычная  і навукова – папулярная літаратура па праблеме развіцця звязнага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту,  узаемадзеяння з сем’ямі, арганізацыі праектнай дзейнасці.

Укараненне праекта дасць магчымасць:

1. Павысіць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў па пытаннях развіцця звязнага маўлення і культуры маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі  выкарыстання метаду нагляднага мадэліравання ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі.

2. Папоўніць і сітэматызаваць прадметна-прасторавае і развіццёвае асяроддзе ўзроставых груп, рэсурсныя цэнтры ўсіх узроставых груп нагляднымі мадэлямі па азнаямленню дзяцей дашкольнага ўзросту з творамі мастацкай літаратуры і фальклору згодна патрабаванняў  вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

3. Ажыцявіць сістэмны падыход да арганізацыі работы па развіццю звязнага маўлення выхаванцаў.

4. Павысіць узровень развіцця звязнага маўлення выхаванцаў.

5. Стварыць умовы для асветніцкай дзейнасці з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў па пытаннях развіцця звязнага маўлення  і культуры маўленчых зносін сродкамі метаду нагляднага мадэліравання.

6. Забяспечыць пераемнасць у рабоце ўстановы дашкольнай адукацыі і  сям'і   па развіцці звязнага маўлення выхаванцаў.

7.  Назапасіць і сістэматызаваць матэрыял па развіцці звязнага маўлення і культуры маўленчых зносін выхаванцаў праз выкарыстанне элементаў метаду нагляднага мадэліравання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.