Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
У якіх формах работы па павышэнні этнапедагагічнай культуры Вы б хацелі прыняць удзел?
Всего 6 человек
Голосование
Якія адукацыйныя паслугі на платнай аснове вы хацелі бы атрымаць на базе ўстановы дашкольнай адукацыі?
Всего 6 человек

Летні аздараўленчы перыяд

Дата: 10 апреля 2015 в 16:17, Обновлено 5 июня в 12:24
Автор: Лукша Н. І.

    Лета выдатная пара года. Яго любяць дарослыя і дзеці. Улетку можна ўдосталь нагуляцца, пабегаць, загартавацца, падрасці, даведацца пра штосьці новае.

    Галоўная задача ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні перыяд часу арганізаваць жыццё выхаванцаў так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб ўспаміны аб леце, гульнях, прагулках, святах і забаўках яшчэ доўга радавалі іх.

   З першага чэрвеня ўстанова адукацыі пераходзіць на працу ва ўмовах летняга рэжыму. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць летняга аздараўленчага перыяду (летніх канікул) ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае 90 дзён.

   З наступленнем гарачай пары змяняецца і спецыфіка работы дзіцячага сада. Педагогі арганізуюць і праводзяць работу з дзецьмі, ствараючы камфортныя ўмовы для знаходжання дзяцей на свежым паветры: азеляняюць і афармляюць групавыя ўчасткі, папаўняюць колькасць вынаснога абсталявання для гульняў дзяцей.

    Летні перыяд у дзіцячым садзе прынята называць аздараўленчым, і ён мае свае асаблівасці. Не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць выязджаць за межы сваёй вёскі, з мэтай аздараўлення дзіцяці, набываць пуцёўкі ў санаторый. Задача дзіцячага сада складаецца ў тым, каб максімальна выкарыстаць спрыяльныя для ўмацавання здароўя дзяцей ўмовы летняга часу, дамагчыся, каб дзіця добра сябе адчувала, паправілася, акрэпла  і загартавалася.

   Змест адукацыі дзяцей у летні перыяд рэалізуецца ў партнёрскай дзейнасці дарослага з выхаванцамі.

   У перыяд летняга аздараўлення прыярытэтным з'яўляецца арганізацыя дзейнасці дзяцей фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.

   Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў перыяд летніх канікул праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая работа, якая ўключае:

ранішнюю гімнастыку;
фізкультурныя заняткі ( гульнёвага, сюжэтнага, тэматычнага выгляду);
рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы;
актыўны адпачынак (фізкультурныя святы, Дні здароўя);
самастойную рухальную дзейнасць;
загартоўванне  натуральнымі прыроднымі фактарамі (паветра, вада,  сонца).
   У летні перыяд ствараюцца спрыяльныя ўмовы для рухальнай актыўнасці дзяцей і ўзмацненне аздараўленчага ўздзеяння фізічных практыкаванняў. Усе кампаненты фізкультурна - аздараўленчай работы праводзяцца штодня на паветры.

    Мастацка-эстэтычная праца, ўключае ў сябе:

выяўленчую дзейнасць (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне, дзіцячы дызайн);
музычную дзейнасць выхаванцаў;
азнаямленне з творамі мастацкай літаратуры і фальклору;
   З мэтай стварэння эмацыйнага камфорту дзяцей у летні аздараўленчы перыяд мы арганізуем:

ўключэнне выяўленчай дзейнасці ў дзіцячыя святы;
правядзенне забаў, якія ўключаюць эксперыментаванне дзяцей з выяўленчымі і прыроднымі матэрыяламі, садзейнічаюць замацаванню уяўленняў аб відах, жанрах мастацтва, сродках выяўленчай выразнасці, конкурсаў з рознымі намінацыямі;
арганізацыя займальнай гульнятэкі, гульняў з пяском.

    Пры арганізацыі музычнай дзейнасці з выхаванцамі праводзяцца:

музычна-дыдактычных гульні, музычныя віктарыны;
ўключэнне ў  працэс музычных твораў, якія увасабляюць «летнія» вобразы (А. Вівальдзі, П. І. Чайкоўскага і інш.);
самастойная музычная дзейнасць дзяцей (выкананне песень і танцаў, арганізацыя сюжэтна-ролевых гульняў з «музычнымі» сюжэтамі).
   Такім чынам, лета ў дзіцячым садзе - гэта насычаная пара, напоўненая смехам, радасцю і весялосцю. Усе намаганні работнікаў дашкольнай установы накіраваны на аздараўленне і загартоўванне дзіцячага арганізма.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.