Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
У якіх формах работы па павышэнні этнапедагагічнай культуры Вы б хацелі прыняць удзел?
Всего 6 человек
Голосование
Якія адукацыйныя паслугі на платнай аснове вы хацелі бы атрымаць на базе ўстановы дашкольнай адукацыі?
Всего 6 человек

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі

Дата: 29 января в 10:37
Автор: Лукша Н. І.

 Даўно стала добрай традыцыяй пачынаць 1 верасня з урока, які дае ўстаноўку на ўвесь навучальны год.

     Асаблівую ўвагу дзяржава звяртае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Яно павінна быць накіравана на тое, каб маладыя людзі з дзяцінства вучыліся любіць сваю Радзіму, адчувалі ўпэўненасць у будучыні і мелі жаданне зрабіць сваю краіну лепш.

“Люблю наш край, старонку гэту…”

      БЕЛАРУСЬ – дзівосная зямля, выпешчаная Богам, напоўненая яго міласэрнай духоўнасцю. Тут заўсёды можна знайсці духоўны прытулак, творчае натхненне. Наш край – разнастайны: лясны і азёрны, сплецены рэчкамі і рэкамі, адметны і балотамі. Яго трэба ведаць. І ведаць дэталёва, ведаць з дзяцінства, каб любіць і ганарыцца ім, каб творча працаваць і наладжваць гарманічныя адносіны з навакольнай прасторай і між сабой, каб паўсюль ствараць радасць.

    Наша краіна – Беларусь- існуе ў двух аспектах: аб’ектыўным і суб’ектыўным. Як частка зямной паверхні Беларусь выступае ў трох абліччах (гэта таксама, як і іншыя краіны, блізкія і далёкія): фізічным, інтэлектуальным і духоўным. Найбольш даследавана яна на фізічным узроўні, створана яе фізічнае аблічча. У навучальных установах дэталёва знаёмяцца з характэрнымі рысамі і адметнасцямі Беларусі аб’ектыўнай – той прасторы, што існуе аб’ектыўна, без умяшальніцтва людзей у працэс яе развіцця. А выхаванцы дзіцячых садоў мусяць ведаць асноўныя звесткі пра Беларусь, якія вобразна і запамінальна перадаюцца ў сімвалах. Сімвалы гэтыя асабліва адметныя. Напрыклад, у кожнага народа ёсць свій герб, сцяг, гімн. Гэта – сімвалы, што абазначаюць еднасць народа, яго духоўную моц, згуртаванасць, пераемнасць пакаленняў. Ёсць такія сімвалы і ў Беларусі. Іх неабходна ведаць, шанаваць і ўмела прапагандаваць сярод  дзяцей ужо з самага ранняга узросту. Каб умацавалася повязь часоў, светлых памкненняў і мараў!

  1. Характэрная адметнасць нашай зямлі – наяўнасць вялікай колькасці лясоў, азёраў, рэк і рачулак. Таму лагічна, што выступаюць сімваламі Беларусі:

як лясной зямлі – Палессе

                               Белавежская пушча;

як азёрнай -          Нарач, Свіцязь…

         На Беларусі налічваецца больш за 20 тысяч рэк і  рэчак. Найбольш паўнаводныя – Дняпро, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Сож, Бярэзіна, Нёман,Вілія. Кожная з гэтых рэк можа быць сімвалам Беларусі  - рачной, бо яны ўслаўлены не толькі ў мастацкіх творах, з імі звязаны многія гістарычныя падзеі.

  1. А якое ж дрэва нагадвае пра наш край? ( Тут нават паміж вучонымі згоды няма.) Мабыць,сасна. Бо больш за дзве трэці лясных дрэў – сосны. І яны суправаджаюць беларусаў ад нараджэння да скону. А ў народных песнях на першым месцы – вярба. У жыццё беларусаў актыўна ўваходзяць і дуб, бяроза, ліпа, явар. А сядзібы ўпрыгожваюць вішня і рабіна.
  2. Кветкавы сімвал Беларусі – васілёк – увайшоў у эмблему “Славянскага базару”. Журавіны і маліны з’яўляюцца такой самай часткай нашага жыцця, рэальнага і духоўнага, як бульба і жыта.
  3. Свет жывёлаў прадстаўляюць зубр і бусел. Хоць узнікаюць асацыяцыі пра такіх звяроў, як заяц і вожык, дзік і бабёр, лось і воўк, а птушак – верабей, варона, сарока, шпак, жаўрук і іншыя.

     Нам трэба больш пазнаёміцца і з той прастораю, якая ўзвышаецца над намі. Гэта – неба. Дзеці заўсёды цікавяцца сонцам і месяцам, зоркамі і аблокамі. Таму лагічна ўваходзяць у расповед пра родны край і звесткі пра нябесныя аб’екты – Сонца, Месяц, сузор’і Вялікую і Малую Мядзведзіцы, Касіяпею, Палярную зорку.

    А Беларусь – не толькі частка еўрапейскага кантынента, на якой разгортваюцца разнастайныя жыццёвыя працэсы. Наша зямля дзейнічае і ў духоўна-інтэлектуальным аспекце. Тут пушчы і гаі, рэчкі і азёры, лугі і балоты ўтрымліваюць велізарны аб’ём прыроднай духоўнасці і выпраменьваюць яе. Сама Беларусь з’яўляецца магутнай духоўна-энергетычнай зонай планеты. Аднак духоўна-інтэлектуальны аспект нашага краю з цяжкасцю ўспрымаецца людзьмі і амаль застаецца па-за іх увагаю. На практыцы духоўна-інтэлектуальная дзейнасць Беларусі – аб’ектыўнай засланяецца творча-вытворчымі поспехамі Беларусі – суб’ектыўнай, гэта значыць вынікамі працы людзей. У даследаваннях пра родны край адзначаецца  толькі яго адзін узровень – фізічны. Аднак прыйдзе час і мы больш грунтоўна асэнсуем прыродныя духоўна –інтэлектуальныя працэсы, у якія арганічна ўключаюцца людзі.

    Беларусь – суб’ектыўная – дзейнасць людзей, іх навукова-тэхнічныя пошукі, дасягненні ў эканоміцы, літаратуры, музыцы, выяўленчым мастацтве – асветлена больш шырока і рознаўзроўнева. Ужо ў маленстве мы знаёмімся з нацыянальнай спадчынай і адначасова атрымліваем урокі патрыятызму і грамадзянкасці.

     Мы ганарымся нашымі гігантамі машынабудавання, сусветнавядомай тэхнікай – трактарамі, аўтамабілямі, сельскагаспадарчай тэхнікай, камбайнамі, прадукцыяй Беларускага  металургічнага завода, Салігорскага калійнага камбіната, кандытарскімі прысмакамі “ Камунаркі”, “Спартака” і інш.

    Творы ж айчыннай літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва не толькі адлюстроўваюць хараство роднай зямлі, услаўляюць стваральную дзейнасць суайчыннікаў, але і перадаюць назапашаную прыродную энергію, што актыўна ўплывае на фарміраванне светапогляду юных грамадзянаў і ўзмацняе іх духоўны імунітэт.

    Беларусь багатая на славутых людзей, творцаў. Кожны з іх годна прадстаўляе беларускі край, і яны становяцца часткаю нашага духоўнага жыцця. З маленства застаюцца ў памяці выхаванцаў імёны:

Ефрасіння Полацкая,

Кірыла Тураўскі,

Францішак Скарына,

Мікола Гусоўскі,

Янка Купала,

Якуб Колас…

         Гэта знакавыя асобы ў гісторыі духоўнага жыцця Беларусі. У прапанаваны спіс уключаюцца імёны дзеячаў беларускай культуры, творчасць якіх звязана з выхаваўчым працэсам. Сярод іх –літаратары:

Вінцэнт  Дунін-Марцінкевіч, 

Францішак Багушэвіч, 

Цётка,

Змітрок Бядуля,

Максім Багдановіч,

Кузьма Чорны,

Уладзімір Караткевіч;

мастакі:

Напалеон Орда,

Вітольд Бялыніцкі-Біруля,

Язэп Драздовіч;

Кампазітары:

Ігар Лучанок,

Несцер Сакалоўскі,

Яўген Глебаў,

Анатоль Багатыроў,

Яўген Цікоцкі;

музычныя дзеячы:

Рыгор Шырма,

Генадзь Цітовіч,

Уладзімір Мулявін;

гістарычныя дзеячы:

Усяслаў  Чарадзей,

Вітаўтат,

Леў Сапега,

Радзівілы,

Тадэвуш Касцюшка,

Ігнат Дамейка,

Кастусь Каліноўскі;

касманаўты:

Пётр  Клімук,

Уладзімір Кавалёнак.

         У пашырэнні духоўнасці на Беларусі ўдзельнічалі ў мінулым тэатральныя калектывы Нясвіжа, Слоніма, Шклова, цяпер – ансамблі “Песняры”, “Сябры”, “Бяседа”, “Свята”, “Харошкі”, акадэмічныя драматычныя тэатры, народная харавая капэла імя Р.Шырмы, народны хор Беларусі імя Г. Цітовіча і інш.

З дзецьмі варта павесці размову пра гісторыка-культурныя рэгіёны Беларусі. Іх межы  не супадаюць з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем краіны, а яднанне грунтуецца на духоўных адметнасцях (мова, песня, звычаі і абрады, адзенне, жыллё). Звычайна вылучаюць шэсць рэгіёнаў:

Паазер’е,

Панямонне ,

Цэнтральная Беларусь,

Падняпроўе ,

Палессе Заходняе,

Палессе Усходняе.

    Гістарычна склалася так, што духоўны стрыжань таго ці іншага рэгіёна расцягваўся ўздоўж рэк: Дняпра, Дзвіны, Прыпяці, Нёмана. А гістарычныя шляхі рэгіёнаў сышліся ў Мінску. Вядома, шмат чаго знікла з  аблічча Беларусі, але засталася духоўная спадчына. Яна адлюстравана ў фальклорна-этнаграфічных матэрыялах. Гісторыка –культурны агляд Беларусі разгортваецца па тэмах:

песня,
танец,

цымбалы,

жалейка,

адзенне,

арнамент.

    Адметнасць кожнага рэгіёна, як і ўвогуле краін, выяўляецца і ў забудовах. У залежнасці ад гістарычных перыпетый, часу ўзнікнення цяпер яны з’ўляюцца помнікамі ці ўзорамі дойлідства, а некаторыя з іх яга сімваламі. Карысным будзе пазнаёміцца з асноўнымі рысамі пабудоў на Беларусі і самім выхавальнікам і паведаміць пра гэта выхаванцам (тым болей, што дадзены матэрыял паслужыць спазнальнай ілюстрацыяй да казак, гістарычных апавяданняў для дзяцей). Аповеды пра жыллё падаюцца тэматычна:

         сялянская сядзіба:

хата,

хлеў,

пуня,

склеп,

свіран;

шляхецкая сядзіба:

фальварак,

маёнтак;

магнацкі комплекс:

замак,

палац,

парк,

сад.

На Беларусі дзейнічаюць розныя рэлігійныя канфесіі. У гарадах, мястэчках, асобных вёсках прыцягваюць увагу богаслужэбныя пабудовы:

царква,

касцёл,

мячэць,

сінагога,

малітоўны дом.

Беларусь называлі краінай замкаў і палацаў. З маляўнічага мноства палацава-паркавых комплексаў засталіся адзінкі. Яны сталі своеасаблівымі сімваламі:

Мірскі замак,

Нясвіжскі палац,

Гомельскі палац…

У гэты шэраг арганічна ўваходзяць:

Полацкая Сафія,

Барысаглебская царква (Каложа)…

Сёлета наша краіна адзначае 65-ю гадавіну вызвалення ад фашысцкай  акупацыі. Сімваламі гераічнага змагання супраць ворага і перамогі над ім з’яўляюцца помнікі:

Брэсцкая крэпасць,

помнік Перамогі ў Мінску,

мемарыяльны комплекс “Прарыў”.

    Горыч пакутаў і жаху, прынесеных фашыстамі на беларускую зямлю, увасоблены ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”.

    З кожным годам у нашай    краіне павялічваецца колькасць помнікаў гісторыі, культуры, архітэктуры, прамысловасці, устаноўленых на ўшанаванне велічных спраў нашых папярэнікаў. Гэтыя мастацкія творы абуджаюць гістарычную памяць сучаснікаў, робяцца для іх своеасаблівым духоўным асяродкам.

    Беларусь – шматаблічная зямля, напоўненая прыродным высакародным духам. Яна спазнаецца не адразу, але першыя крокі ўспрымання і спазнання пачынаюцца ў маленствею. І лагічнае абагульненне ўспрынятага адбываецца там. Надзвычай станоўчы вынік тады, калі гэта робіцца своечасова і ўмела, з дапамогай старэйшых.

Вядома, не ўсё з духоўнай і матэрыяльнай культуры Беларусі, што пазначана вышэй, асветліцца на занятках з дзецьмі. Але ў гэтым кірунку трэба рухацца.

    Каб беззаветна любіць свой край, Радзіму і быць уважлівымі да суседзяў, трэба мець развітую душу, здольную тонка ўспрымаць і перажываць. Душою чалавек яднаецца з людзьмі, з навакольнай прастораю, з Космасам. Яна поўніцца любоўю і сілкуецца ёю. Наша любоў да роднай зямлі, клопат за яе стан падтрымліваюцца напружанай і актыўнай дзейнасцю душы.

     Фарміраванне пачуццёвай сістэмы чалавека пачынаецца ў маленстве з назіранняў за навакольным асяроддзем, з успрымання яго хараства. Невялікая рэчка, безымянны ставок, вішнёвы сад ці куст бэзу ля хаты робяцца сімваламі роднага кута. З цягам часу, з сталеннем мы успрымаем увесь край – нашу Беларусь. І тады сінявокую Беларусь сімвалізуюць і Брэсцкая крэпасць, і Полацкая Сафія, і Мірскі замак, і зубр з сасною. Толькі нязменным сімвалам і родных мясцін, і усёй Беларусі застаецца родная мова.

Выкарыстаныя крыніцы:

 “ Мой родны кут…” : зборнік метадычных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.  У 2 ч. Частка. 1 / уклад. В.М.  Цяленчанка.  – Мазыр : ТАА ВД  “Белы Вецер”, 2006.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.