Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
У якіх формах работы па павышэнні этнапедагагічнай культуры Вы б хацелі прыняць удзел?
Всего 6 человек
Голосование
Якія адукацыйныя паслугі на платнай аснове вы хацелі бы атрымаць на базе ўстановы дашкольнай адукацыі?
Всего 6 человек

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі і гадавыя задачы на 2018/2019 навучальны год

Дата: 3 декабря 2016 в 15:58, Обновлено 29 января в 08:52
Автор: Лукша Н. І.

ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ  НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

    Захаванне даступнасці дашкольнай адукацыі.

     Забеспячэнне здароўезахавальнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння.

    Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу.

     Выхаванне асобы дзіцяці, развіццё яго творчага патэнцыялу, здольнасцей, шырокае далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.


ГАДАВЫЯ ЗАДАЧЫ

1. Накіраваць работу педагагічнага калектыву па фарміраванню асноў нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў у арганізаваных формах навучання праз азнаямленне і далучэнне дзяцей да народных традыцый і звычаяў.

Плануемыя вынікі

Выхаванцы

Педагогі

Законныя прадстаўнікі

выхаванцаў

   1. Пазнаёмяцца з мінулымі і сучаснымі народнымі традыцыямі і звычаямі.

     2. Сфарміруюцца асновы нацыянальнай самасвядомасці.

 1. Актуалізуюць веды па фарміраванню асноў нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў у арганізаваных формах навучання праз азнаямленне і далучэнне дзяцей да народных традыцый і звычаяў.

     2. Павысяць свой творчы патэнцыял.

  1. Павысяць педагагічную кампетэнтнасць па фарміраванню асноў нацыянальнай самасвядомасці дзяцей.

    2. Прымуць актыўны ўдзел у мерапрыемствах установы дашкольнай адукацыі.

2. Накіраваць работу педагагічнага калектыву на фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у выхаванцаў у розных відах дзейнасці праз выкарыстанне гульнявых метадаў і прыемаў.

Выхаванцы

Педагогі

Законныя прадстаўнікі

выхаванцаў

     1. Сфарміруюць уяўленні аб небяспечных для чалавека і навакольнага свету прыроды сітуацыях і спосабах паводзін у іх.

    2. Будуць праяўляць самастойнасць у разнастайных жыццевых сітуацыях.

      1. Актуалізуюць веды па фарміраванню навыкаў бяспечных паводзін у выхаванцаў праз выкарыстанне гульнявых метадаў і прыемаў у розных відах дзейнасці  .

     2. Разнастаяць выкарыстанне гульнявых метадаў і прыемаў па фарміраванню асноў бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў.

     1. Павысяць педагагічную кампетэнтнасць па фарміраванню навыкаў бяспечных паводзін у дзяцей.

     2. Будуць выкарыстоўваць у паўсядзеннай дзейнасці  гульнявыя метады і прыемы па фарміраванню асноў бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў.





 





 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.