Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
У якіх формах работы па павышэнні этнапедагагічнай культуры Вы б хацелі прыняць удзел?
Всего 6 человек
Голосование
Якія адукацыйныя паслугі на платнай аснове вы хацелі бы атрымаць на базе ўстановы дашкольнай адукацыі?
Всего 6 человек

Дыдактычная гульня па АБЖ

Дата: 29 мая 2015 в 10:42
Автор: Лукша Н. І.

Дыдактычная гульня “ Добра і дрэнна, можна і нельга”

(для дзяцей рознаўзроставай групы)

 

Мэта:

Замацоўваць уменні арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях: звяртацца пры неабходнасці за дапамогай да знаёмых, супрацоўніка міліцыі, патэлефанаваць у пажарную ахову, выклікаць “хуткую дапамогу”.

Садзейнічаць развіццю дробнай маторыкі рук.

Выхоўваць свядомыя і станоўчыя адносіны да асабістай бяспекі.

 

Дыдактычны матэрыял: гульнявое поле (у форме круга), набор сюжэтных і прадметных картак, картак з нумарамі служб дапамогі, фішкі чырвонага, жоўтага і зяленага колераў, кубік з чырвонымі, жоўтымі і зяленымі гранямі, прышчэпкі.

 

Правілы гульні: У гульні удзельнічаюць 2-4 дзіцяці. Адзін з іх,

 на гульнявым полі, пры дапамозе прышчэпак замацоўвае сюжэтныя (прадметныя) карткі. Кожнаму ўдзельніку раздаюцца фішкі чырвонага, жоўтага і зяленага колераў пароўну ( чырвоная фішка - азначае забароненае дзеянне, небяспечнае для здароўя і жыцця; жоўтая фішка – асцярожна! Гэтае дзеянне магчыма пад наглядам дарослага; зяленая фішка – дзеянне можна і патрэбна выконваць).

 

Гульнявыя дзеянні: пошук картак, выкладванне фішак на гульнявое поле, спаборніцтва.

 

Ход гульні:

Па чарзе дзеці кідаюць кубік. Згодна колеру, які выпаў на грані кубіка, дзіця бярэ фішку і кладзе яе на сюжэтную (прадметную) картку, якая адпавядае колеру фішкі і дае тлумачэнне, чаму фішка пастаўлена менавіта сюды.

Напрыклад: на кубіку выпадае чырвоны колер. Дзіця ставіць чырвоную фішку на картку з дзеяннем, якое прадстаўляе пагрозу жыццю і здароўю (нельга браць у рукі запалкі). Перадае права ходу наступнаму ўдзельніку.

Гульня працягваецца да тых пор, пакуль не будуць запоўнены фішкамі ўсе карткі на гульнявым полі.

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.