Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
У якіх формах работы па павышэнні этнапедагагічнай культуры Вы б хацелі прыняць удзел?
Всего 6 человек
Голосование
Якія адукацыйныя паслугі на платнай аснове вы хацелі бы атрымаць на базе ўстановы дашкольнай адукацыі?
Всего 6 человек

Рэкамендацыі для бацькоў «Выхаванне грамадзяніна і патрыёта»

Дата: 1 февраля в 12:36
Автор: Лукша Н. І.

   

   Калі ў дзяцінстве дзіця адчула пачуццё суперажывання да другога чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, усхваляванне ад сутыкнення з добрым учынкам, ён прыдбаў эмацыянальны вопыт.

    Тым самым будуць пабудаваны шляхі для асацыяцый эмацыянальнага характара, а гэта з’яўляецца асновай, фундаментам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнацэннага развіцця чалавека.

     Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго - роднага дома, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага сада.

     Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага города, вёскі.

    У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце аб значэнні кожнага аб’екта.

     Дайце прадстаўленні аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, магазіна, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за работай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.

    Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.

    Пашырайце асабісты кругазор: наведванне музееў, выстаў, экскурсіі да памятных месцаў свайго края, прагляд тэлеперадач аб гісторыі нашай краіны.

    Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.

    Чытайце яму кнігі аб радзіме, яе героях, аб традыцыях, культуры свайго народа; арганізоўвайце сумесныя сямейныя паездкі, экскурсіі.

   Хваліце дзіця за жаданне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.