Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
У якіх формах работы па павышэнні этнапедагагічнай культуры Вы б хацелі прыняць удзел?
Всего 6 человек
Голосование
Якія адукацыйныя паслугі на платнай аснове вы хацелі бы атрымаць на базе ўстановы дашкольнай адукацыі?
Всего 6 человек

"Бывай, бывай, дзіцячы сад, ужо нас кліча школа..."

Дата: 5 июня в 09:10
Автор: Лукша Н. І.
70 просмотров

Пад такой красамоўнай назвай у нашай установе дашкольнай адукацыі адбыўся выпускны развітальны баль. Кранальныя і ўзнёслыя словы з вуснаў выпускнікоў, станоўчыя эмоцыі, цікавыя харэаграфічныя кампазіцыі, крэатыўныя пастаноўкі сталі добрым падарункам для гасцей мерапрыемства.

    Дарагія нашы дзеці, паважаныя бацькі !  Мы правялі разам з вамі некалькі важных  і цудоўных гадоў, за гэты час  вашы дзеці сталі для нас блізкімі і роднымі. Поспехаў вам паважаныя бацькі і будучыя першакласнікі, мы будзем з цеплынёй і пяшчотай успамінаць пра вас.

    Сёння вы скажаце "Бывай!" нашаму дзіцячаму саду і рушыце насустрач новым прыгодам, новым марам, новым цудам.Няхай жа вамі лёгка пераадольваецца кожная прыступка па лесвіцы да вялікіх поспехаў, няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены ўсмешкамі і шчаслівымі імгненнямі. 

  У добры шлях, будучыя першакласнікі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.